2011-07-28 14:32:38

Кардынал Равазі павіншаваў з юбілеем дырыжора Рыкарда Муцці


RealAudioMP3 28 ліпеня адзначае сваё 70-годдзе сусветнай славы дырыжор італьянскага паходжання Рыкарда Муцці. Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, на старонках “L’Osservatore Romano” павіншаваў юбіляра.

Кардынал Равазі адзначыў, што яго звязвае са славутым дырыжорам шмат гадоў сяброўства, плёнам якога стаў удзел іерарха ў выкананні араторыі “Сем апошніх словаў Хрыста” Ёзэфа Гайдана. У той час, як кардынал Равазі працаваў прэфектам Амбразіянскай бібліятэкі ў Мілане, Рыкарда Муцці, тады музычны дырэктар “Ла скалы”, запрасіў іерарха прачытаць рэчытаціў ў пастаноўцы гэтага музычнага твора. “Гэта была сапраўдная падзея, якая ўмацавала наша сяброўства”, - успамінае ватыканскі іерарх.

“Калі, у 2004 г., у часы рэстаўрацыі тэатра “Ла Скала”, па ініцыятыве прэфекта Амбразіянскай бібліятэкі была арганізавана выстава “Колеры музыкі”, Рыкарда Муцці, пераказаў яму вялікую калекцыю аўтарскіх тэкстаў вядомых кампазітараў: ад Паізіела да Херувіні, ад Спанціні да Даніэцці, ад Беліні да Вэрдзі, ад Каталані да Гудона і Пучыні, і так, да двух цікавых тэктаў Вагнера ў якіх ён с пагардай апісвае нямецкія оперныя тэатры”, - піша кардынал Равазі.

“Гэта быў адзін з самых інтэнсіўных момантаў нашага сяброўства, - адзначае іерарх. “Мастацтва, як і рэлігія, не служыць нічаму іншаму, як толькі ўказванню сэнсу жыцця. За гэта мы павінны быць удзячнымі ўсім, хто зрабіў мастацтва сваім выбарам, запалам і місіяй”, - напісаў кардынал Джанфранка Равазі.







All the contents on this site are copyrighted ©.