Маскоўскі Патрыярх пацвердзіў кананічную прыналежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Абхазія і Паўднёвая
Асеція з'яўляюцца кананічнай тэрыторыяй Грузінскай Царквы, заявіў патрыярх Маскоўскі
і ўсяе Русі Кірыл 26 ліпеня ў Кіеве. “Цалкам відавочна, што існуе кананічная юрысдыкцыя
Грузінскага Патрыярхату на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі”, - сказаў Патрыярх
журналістам па выніках перамоў з Каталікосам усяе Грузіі Іллёй II у Кіева-Пячэрскай
лаўры ў сталіцы Украіны.
Патрыярх Маскоўскі адзначыў, што “існуюць складанасці
ў адносінах паміж Расіяй і Грузіяй, але няма ніякіх фундаментальных праблем у адносінах
паміж Праваслаўнымі Цэрквамі краін”. На думку прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы,
гэта, як свайго роду “духоўная рухаючая сіла”, дапаможа Цэрквам пераадолець палітычныя
рознагалоссі.
Яны мелі месца ў апошнія гады, асабліва ў Абхазіі, дзе большасць
духавенства выйшла з-пад юрысдыкцыі Грузінскай Праваслаўнай Царквы, і перайшло ў Маскоўскі
Патрыярхат. У сярэдзіне мая група маладых святароў спрабавала стварыць асобную Абхазскую
Мітраполію. Гэта выклікала шмат спрэчак у абхазскім грамадстве, а Грузінская Царква,
як і Руская Праваслаўная дыстанцыраваліся ад гэтай ініцыятывы.
Патрыярх Кірыл
паабяцаў працягваць дыялог з Грузінскай Праваслаўнай Царквой у атмасферы адкрытасці
для таго, каб прадухіліць далейшыя рознагалоссі. Ілля II ахарактэрызаваў перамовы
як “добры пачатак” для вырашэння рэлігійных праблем у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Два Патрыярхі знаходзяцца ва Украіне з нагоды святкавання Хрышчэння Кіеўскай Русі.