2011-07-27 14:57:58

Кардынал Кордэс пра візіт Папы ў Германію


RealAudioMP3 Кардынал Пауль Ёзэф Кордэс, ватыканскі іерарх нямецкага паходжання, назваў маючы адбыцца візіт Папы ў Германію “эпахальнай падзеяй”. Ганаровы старшыня Папскай рады “Cor Unum” выказаў спадзяванне, што яго суайчыннікі сустрэнуць Бэнэдыкта XVI з “даверам”. Святы Айцец прыбудзе ў Германію 22 верасня гэтага года.

“Мы не павінны дазволіць, каб нас пахлынула раздражненне. Трэба адкрыць наша ўнутранае вуха на яго пасланне”, - звярнуўся кардынал да суайчыннікаў, каментуючы крытыку маючага адбыцца выступлення Папы ў Бундэстагу з боку некаторых нямецкіх палітыкаў. Ён высока ацаніў Святога Айца, як “яснага пераказчыка сапраўднага” і “аўтарытэтнага настаўніка тэалогіі і духоўнага пастыра”. Бэнэдыкт XVI – гэта той, “хто дае нашаму народу і ўсяму свету вялікую ласку”.

Кардынал Кордэс спаслаўся на два раней апублікаваных тамы кнігі “Езус з Назарэта”. На яго думку, ніводзін з Наступнікаў св. Пятра не ўнёс такі вялікі ўклад у навуковы дыскурс, як цяперашні Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.