2011-07-26 15:43:05

Паўднёвая Карэя: Касцёл супраць хімічнай кастрацыі педафілаў


RealAudioMP3 “Касцёл выступае супраць закона аб хімічнай кастрацыі педафілаў і заклікае да прыняцця альтэрнатыўных метадаў супрацьдзеяння сексуальным злачынствам”, - сказаў сакратар Камісіі па пытаннях біяэтыкі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Паўднёвай Карэі, кс. Пол Лі Чан Юнг. Так прадстаўнік Касцёла выразіў пазіцыю каталіцкіх іерархаў краіны ў адносінах да прыняцця новага закона, які прадугледжвае такое пакаранне для людзей абвінавачаных у педафіліі.

Закон, які набыў юрыдычную сілу ўчора, ужо быў падвергнуты крытыцы з боку медыкаў, экспертаў, юрыстаў, а таксама рэлігійных лідэраў. Кс. Лі Чан Юнг, адзначыў, што Касцёл свядомы таго, што неабходна караць злачынцаў, але падкрэсліў, што “натуральныя функцыі арганізма не могуць быць штучна і фізічна змененыя, бо з’яўляюцца Божым дарам”. Святар выказаў сумнеў наконт эфектыўнасці хімічнай кастрацыі ў справе барацьбы з педафіліяй і заклікаў урад знайсці альтэрнатыўныя меры. Ён адзначыў, што Касцёл рыхтуе спецыяльную інфармацыйную кампанію, якая будзе скіравана супраць гэтага метада пакарання.

У сваю чаргу, Міністрэрства юстыцыі Паўднёвай Карэі аргументуе прынятае рашэнне тым, што дадзеная мера з’яўляецца неабходнай перад абліччам павелічэння колькасці сексуальных злачынстваў, здзейсненых на працягу апошніх гадоў у краіне. Згодна са статыстычнымі дадзенымі паўднёва-карэйскага урада, колькасць сексуальных злачынстваў у адносінах да дзяцей ва ўзросце да 15 лет, з 2005 па 2008 г. узрасла на 53%.







All the contents on this site are copyrighted ©.