2011-07-26 16:12:21

Патрыярхі Кірыл і Ілля абмяркуюць пытанне Абзазіі і Паўднёвай Асеціі


RealAudioMP3 Патрыярхі Рускай і Грузінскай Праваслаўных Цэркваў Кірыл І і Ілля II, 26 ліпеня ўвечары будуць размаўляць у Кіеве аб адносінах дзвюх краін. Мова таксама пойдзе пра Паўднёвую Асецію і Абхазію, якія абвясцілі незалежнасць ад Грузіі. Тут сутыкаюцца антарэсы абодвух Цэркваў. Па словах прадстаўніка Патрыярха Іллі, Грузінская Царква мае надзею ўзмацніць свой уплыў у гэтых правінцыях.

Гэта другая сустрэча праваслаўных Патрыярхаў пасля пяцідзённай вайны паміж Грузіяй і Расіяй у жніўні 2008 г. Дыпламатычныя кантакты паміж дзвюма краінамі былі спыненыя. Кантакты паміж Цэрквамі ўскладніў той факт, што Патрыярх Кірыл ў верасні мінулага года павіншаваў Прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты з “гадавінай Незалежнасці”.

Патрыярх Грузіі Ілля II, які благаславіў восенню 2008 г. дзесяткі тысяч людзей на антырасійскія выступленні, у апошні час выказваецца за нармалізацыю адносін паміж абедзвюма краінамі і падтрымлівае актыўныя кантакты з Рускай Праваслаўнай Царквой.







All the contents on this site are copyrighted ©.