2011-07-24 13:56:14

Кардынал Бэртонэ: дзе Бог – няма патрэбы ні ў чым іншым


RealAudioMP3 24 ліпеня у французскай мясцовасці Ле-Комб, дзе знаходзіцца адна з летніх Папскіх рэзідэнцый, адбылося благаслаўленне новага “Дома Яна Паўла ІІ” і горнага турыстычнага маршрута пад назвай “Сцежка Яна Паўла ІІ”. Урачыстасці ўзначаліў Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

У сваёй гаміліі, з якой іерарх звярнуўся да прысутных на ўрачыстай св. Імшы вернікаў, кардынал Бэртонэ, адзначыў, што Бог даў мясцовасці Ле-Комб, асаблівую місію, а менавіта стаць месцам месцам малітвы, разважанняў і адпачынку двух Пап: Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць захавання павагі да права на адпачынак і на тое, каб адпачынак быў месцам сустрэчы з Богам. “Дзе ёсць вера, там ёсць любоў; дзе ёсць любоў, там ёсць мір; там дзе ёсць мір, там благаслаўленне; дзе благаслаўленне – там Бога; а дзе Бог – няма патрэбы ні ў чым іншым”, - працытаваў словы асаблівага венгерскага выказвання кардынал Бэртонэ.

Разважаючы над тэкстам Евангелля сённяшняй літургіі, іерарх узгадаў словы благаслаўлёнага Джузэппе Тавіні, адваката і банкіра, айца дзесяці дзяцей: “нашы дзеці без веры ніколі не стануць багатымі, а з верай ніколі не будуць беднымі”. “Першым багаццем, для вучня, з’яўляецца не валоданне рэчамі, але сяброўства з Богам”, - адзначыў кардынал Бэртонэ.

Іерарх заклікаў прысутных "умацоўваць сваю сувязь з Хрыстом, жыць поўняй жыцця, наследаваць вялікія ідэалы і з пакорай служыць бліжнім і грамадству, каб зрабіць яго больш чалавечым і братэрскім”.








All the contents on this site are copyrighted ©.