2011-07-24 13:18:08

Адыйшоў у вечнасць кардынал Вірджыліо Ноі


RealAudioMP3 24 ліпеня ў Рыме, ва ўзросце 93 год, адыйшоў у вечнасць італьянскі кардынал Вірджыліо Ноі, былы арцыпрысбітэр патрыярхальнай базылікі св. Пятра, генеральны вікарый Яго Святасці для горада-дзяржавы Ватыкан і былы кіраўнік “Фабрыкі св. Пятра”.

Іерарх нарадзіўся 30 сакавіка 1922 г. у Зэлата дэ Бэрэгуарда, Павійскай дыяцэзіі ў Італіі. Пачаў сваё святарскае служэнне ў парафіі Найсвяцейшага Збаўцы ў Павіі. Заснаваў моладзевы рух, дзейнасць якога заключалася ў бліжэйшым знаёмстве з літургіяй.

З 1948 г. прыбываў ў Рыме, дзе вывучаў гісторыю Касцёла, літургіку, патрыстыку і гісторыю мастацтваў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы дыяцэзіяльных літургічных кангрэсаў. Быў сакратаром “Цэнтра літургічнай дзейнасці”, створанага пры італьянскім епіскапаце і заснавальнікам часопіса “Літургія”. Акрамя таго, як прафесар выкладаў гісторыю мастацтваў у Папскіх універсітэтах. У 1969 г. папа Павел VI даверыў яму пасаду падсакратара новай Кангрэгацыі Божага Культу, якая павінна была рэалізоўваць літургічныя змены згодна з рашэннямі ІІ Ватыканскага Сабора. З 1970 Папскі цэрымонімайстар, капелан Папскай жандармерыі, кансультант Камітэта па справах сем’яў, член Камісіі па вывучэнні ролі жанчыны ў грамадстве і Касцёле.

Са стварэннем Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, у 1970 г., біскуп Ноі займаў пасаду падсакратара, а потым сакратара аддзела Божага Культу, гэтай дэкастэрыі. З 1982 г. – арцыбіскуп, а з 1989 г. арцыпрэсбітэр патрыярхальнай базылікі св. Пятра, а затым кіраўнік “Фабрыкі св. Пятра” і генеральны вікарыі Яго Святасці для горада-дзяржавы Ватыкан. У 1991 г. іерарх атрымаў кардынальскі берэт з рук папы Яна Паўла ІІ. У 2002 іерарх зыходзіць на пенсію.

На сённяшні дзень Калегія Кардыналаў уключае ў сябе 195 іерархаў, сярод якіх 114 маю права ўдзельнічаць у выбарах Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.