2011-07-23 11:12:26

“Octava Dies”. Як адпачываць?


RealAudioMP3 У той час, як многія знаходзяцца на адпачынку, пытаннем “Як адпачываць?”, задаецца дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі у сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies”.

“Пасля малітвы “Анёл Панскі”, на працягу апошніх трох нядзель, Папа даваў некаторыя кароткія, але вельмі каштоўныя парады адносна летняга адпачынку”, - заўважыў кс. Ламбардзі. - “Перш за ўсё, ён запрасіў тых, хто мае магчымасць крыху адпачыць, паспрабаваць пражыць гэтыя дні будуючы па-новаму свае адносіны з бліжнімі і Богам. Калі магчыма спыніць штодзёны хуткі рытм і прысвяціць больш часу іншым і Пану. Папа параіў таксама пакласці ва ўласную падарожную сумку Слова Божае, асабліва Евангелле”, - нагадаў кс. Ламбардзі.

Ён расказаў, што ў чарговую нядзелю, Пантыфік заклікаў углядацца ў стварэнні, якія прысутнічаюць вакол нас, захапляцца прыгажосцю, якая даказвае веліч Стварыцеля. На думку дырэктара Ватыканскага радыё, “гэта вялікі дар, бачыць асяродзе такім, якім яго бачыў Езус і якое дапамагала Яму ў прапаведванні. Гэты вялікі дар трэба паважаць, бараніць, быць адказным за яго перад Богам, іншымі, будучымі пакаленнямі”.

Нарэшце, трэцяя заўвага Папы, на якую звярнуў увагу італьянскі езуіт, тычыцца адкрыцця глыбіні, якую нясуць у сябе помнікі даўніны: “яны сведчаць аб культуры і веры, з’яўляюцца сапраўднай духоўнай спадчынай і сувязю з нашымі каранямі. Такія месцы, як катэдральныя саборы ці абатствы, праз прыгажосць, дапамагаюць убачыць прысутнасць Бога і запрашаюць да малітвы за чалавецтва, якое стаіць на шляху ў трэццяе тысячагоддзе. Сяброўства, чытанне, прырода, культура, неабходны, каб наталіць, умацаваць дух і працягваць аднаўляць наш шлях”, - цытуе Святога Айца кс. Фэдэрыко Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.