2011-07-23 12:21:06

Таджыкістан: непаўналетнім забаранілі наведваць месцы культу


RealAudioMP3 Члены верхняй палаты парламента Таджыкістана аднагалосна адобрылі ў чацвер законапраект “Аб адказнасці бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей”, які забараняе непаўналетнім наведваць месцы культу, мячэці і храмы. Законапраект уступіць у сілу, як толькі будзе падпісаны Прэзідэнтам рэспублікі Эмамалі Рахмонавым і апублікаваны ў афіцыйнай друку.

Дакумент быў прапанаваны парламенту самім Рахмонавым у снежні мінулага года. У пераліку абавязкаў бацькоў у пункце 8 законапраекта гаворыцца, што бацькі абавязаны “не дапускаць удзелу дзяцей у дзейнасці рэлігійных аб'яднанняў, за выключэннем дзяцей, якія афіцыйна навучаюцца ў рэлігійных установах”.

Менавіта гэты аспект новага закона выклікаў крытыку ў заходніх краін і праваабаронцаў, а таксама Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістана, багасловаў і хрысціянскіх супольнасцяў краіны, якія называюць яго нонсэнсам, паведамляе “Інтэрфакс”. Улады рэспублікі тлумачаць свае дзеянні ростам ўзроўню экстрэмізму ў рэспубліцы і неабходнасцю захаваць свецкі характар дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.