2011-07-23 11:49:40

Папа здзейсніў шэраг персанальных прызначэнняў


RealAudioMP3 23 ліпеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла аб шэрагу персанальных рашэнняў Святога Айца. Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эмінэнцыію кардынала Ёзафа Томку, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя з дня асвячэння катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Маскве. Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць 25 верасня 2011 г..

Пантыфік зацвердзіў таксама кананічнае абранне Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, айца Дзмітра (Багдана) Грыгорака, басіліяніна, епіскапам епархіі Бучач, да гэтага часу Апостальскага Адміністратара "ad nutum Sanctae Sedis" той жа епархіі.

Іерарх нарадзіўся 1 студзеня 1956 г. у Івана-Франкоўску на Украіне. У Інстытуце нафты і газу ў Івана-Франкоўску атрымаў ступень інжынера-механіка і ў гэтай якасці працаваў на заводзе ў родным горадзе.У 1989 г. уступіў у ордэн Святога Васіля Вялікага, а 2 лютага 1997 г. склаў вечныя шлюбы. У наступныя гады займаў розныя душпастырскія пасады ў Івана-Франкоўску, Луцку і ​​Уладзіміры Валынскім. 28 ліпені 2007 г. быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам епархіі Бучач. Акрамя роднай мовы, валодае рускай і польскай, ведае італьянскую, англійскую, нямецкую, старажытнаславянскую і старажытнагрэцкую.







All the contents on this site are copyrighted ©.