2011-07-23 12:35:29

Кардынал Бэртонэ выказаў спачуванні беларускім католікам


RealAudioMP3 Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI накіраваў спачувальную тэлеграму на імя біскупа Аляксандра Кашкевіча ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка.

У ёй адзначаецца: “Пачуўшы навіну пра смерць Найвялебнейшага кардынала Казіміра Свёнтка, Арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі, жадаю выказаць Вашай Эксцэленцыі і ўсім, хто паважаў памерлага кардынала маё сардэчнае спачуванне. Згадваючы Яго пастырскую актыўнасць і непахісную веру, яднаюся ў малітве аб вечным супакоі для яго выбранай душы. Абяцаю маю духоўную блізкасць з усімі, хто ў смутку аплаквае яго адыход”, - напісаў у сваёй спачувальнай тэлеграме кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.

Крыніца: catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.