2011-07-22 15:13:53

У Іспаніі адбудзецца Сусветны кангрэс каталіцкіх універсітэтаў


RealAudioMP3 У іспанскім горадзе Авіла з 12 па 14 жніўня пройдзе Сусветны кангрэс каталіцкіх універсітэтаў. У сустрэчы пад назвай “Крызіс ідэнтычнасці каталіцкіх універсітэтаў” прымуць удзел 90 ВНУ з 40 краін.

Форум узначаліць рэктар Каталіцкага ўніверсітэта Авілы Розарыо Саес Югеро, які лічыць, што сустрэча дапаможа вызначыць “ролю каталіцкіх універсітэтаў у свеце” і іх “ўклад” у развіццё грамадства.

Сустрэчу адкрые прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Зянон Грахалеўскі. Для ўдзелу ў кангрэсе запрошаны выкладчыкі каталіцкіх універсітэтаў, студэнты, прадстаўнікі навукова-даследчых цэнтраў і біскупскіх канферэнцый. Падчас форуму адбудуцца “Кірмаш універсітэтаў” і “Фестываль універсітэтаў”, якія стануць яшчэ адным месцам сустрэчы для удзельнікаў.

Праз некалькі дзён пасля закрыцця кангрэса, 19 жніўня, дэлегацыя, якая складаецца з рэктараў універсітэтаў, выкладчыкаў і студэнтаў, якія прымуць ў ім удзел, сустрэнуцца з Папам Бэнэдыктам XVI. Нагадаем, што Пантыфік будзе знаходзіцца ў Іспаніі з 18 па 21 жніўня, куды прыбудзе для ўдзелу у Сусветных днях моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.