2011-07-22 15:01:19

Святы Айцец выказаў спачуванні кардыналу Бэртонэ


RealAudioMP3 22 ліпеня памёр Паоло Бэртонэ, брат кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. У сувязі з гэтым Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя іерарха. “Атрымаўшы сумную навіну аб смерці Вашага улюбёнага брата Паоло, я хачу выказаць маю блізасць і спачуванні Вам і ўсім Вашым родным”, - напісаў Пантыфік.

“Я хачу запэўніць Вас ў маім духоўным удзеле ў пахавальнай літургіі, і ўзношу мае малітвы, каб дарагі памерлы мог падзяліць з Уваскрослым Хрыстом бязмежную радасць і супакой”, - напісаў у спачувальнай тэлеграме Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.