Самалі: ісламісты забароняюць працу гуманітарных арганізацый
Ісламская экстрэмісцкая
групоўка “Аш-Шабаб” не мае намеру адмяняць забарону на працу заходніх гуманітарных
арганізацый у Самалі, паведамляе “BBC”. “Аш-Шабаб” абвінаваціла большасць гуманітарных
арганізацый у “палітызаваннні”. Акрамя таго, прадстаўнікі групоўкі назвалі прапагандысцкім
заяву ААН аб голадзе ў двух рэгіёнах Самалі.
У сваю чаргу, прадстаўнікі ААН
упершыню за 19 гадоў афіцыйна абвясцілі аб голадзе ў двух рэгіёнах Самалі. Да катастрафічнага
недахопу прадуктаў прывялі ўнутраныя канфлікты, высокі ўзровень беднасці, а таксама
мацнейшая за апошнія 50 гадоў засуха.
Звязаная з “Аль-Каідай” групоўка “Аш-Шабаб”
кантралюе большую частку краіны –цэнтральныя і паўднёвыя раёны. У 2009 г. ісламісты
ўвялі забарону на працу замежных гуманітарных арганізацый, абвінаваціўшы іх у распаўсюдзе
антымусульманскіх настрояў.