2011-07-22 11:09:55

Кс. Ламбардзі: абараняць дзяцей і спрыяць атмасферы даверу ў Ірландыі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, адказваючы на пытанні журналістаў аб развіцці сітуацыі з выпадкамі сексуальнага выкарыстання непаўналетніх ірландскімі святарамі заявіў, што “Апостальская Сталіца, адкажа на заклік ірландскага ўрада адносна справаздачы, складзенай па выніках даследвання ў дыяцэзіі Клойн”.

“У любым выпадку, пажадана каб дыскусіі аб такой драматычнай тэме развіваліся з неабходнай аб’ектыўнасцю. Жаданне рабіць свой унёсак у гэту справу павінна быць блізка сэрцу кожнага: а менавіта абараняць дзяцей і моладзь і спрыяць аднаўленню атмасферы даверу і супрацоўніцтва Касцёла і грамадства, аб чым казаў Папа ў сваім пасланні да католікаў Ірландыі”, - заявіў кс. Ламбардзі







All the contents on this site are copyrighted ©.