2011-07-21 14:05:08

ЗША: дыскусія аб прыродзе сужэнства


RealAudioMP3 У ЗША працягваюцца дыскусіі аб законе, які акрэслівае сужэнства як саюз мужчыны і жанчыны. Закон, што дзейнічае зараз, быў прыняты яшчэ 15 гадоў таму, у часы прэзідэнцтва Біла Клінтана. Ён прадугледжвае магчымасць для адных амерыканскіх штатаў непрызнаваць гомасексуальныя шлюбы, заключаныя ў другіх штатах, дзе яны дазволены. Згодна з меркаваннем ініцыятараў, зменамі ў гэтым законе трэба пакласці канец дыскрымінацыі гомасексуалістаў, пазбаўленых тых правоў, якія маюць гетэрасексуальныя пары.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША, у сваю чаргу, выказалася ў абарону прыроды сужэнства. “Пазіцыя Касцёла, якую падзяляюць таксама прадстаўнікі іншых рэлігій і свецкіх арганізацый, заключаецца ў абароне разумення сужэнства, як саюза мужчыны і жанчыны. З паняцця сужэнства немагчыма выкрэсліць розніцу палоў без змены самой прыроды сужэнства, - сказаў прадстаўнік падкамітэта па абароне сужэнства пры епіскапаце ЗША Даніэль Авіла. Ён нагадаў таксама, што сваё негатыўнае стаўленне да прызнання гомасексуальных саюзаў грамадзяне амерыканскіх штатаў прадэманстравалі праз галасаванне. “Калі існуючы закон будзе зменены, урад пакажа, што не паважае волю народа”, - заявіў Даніэль Авіла.







All the contents on this site are copyrighted ©.