2011-07-21 13:23:06

Апостальская Сталіца заклікае павялічыць кантроль над гандлем зброяй


RealAudioMP3 20 ліпеня была апублікавана дэкларацыя Апостальскай Сталіцы аб працы трэцяй сесіі падрыхтоўчага камітэта ААН, прысвечанай дамове аб гандлі зброяй. Мерапрыемства праходзіла ў Нью-Ёрку 11-15 ліпеня. У ім прымала удзел дэлегацыя Святога Пасаду пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Фрэнсіса Чуліката, пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы ў ААН.

У дэкларацыі, апублікаванай сёння, паведамляецца, што ў нью-ёрскай сесіі прынялі удзел прадстаўнікі каля 100 краін свету. Яны прадставілі сваё бачанне праблем, звязаных з гандлем зброяй. “У многіх частках свету, незаконны гандаль зброяй і боепрыпасамі прывёў да шматлікіх чалавечых пакут, унутраных канфліктаў, грамадскіх беспарадкаў, парушэнняў правоў чалавека, гуманітарных крызісаў, злачыннасці, гвалту і тэрору. - гаворыцца ў дакуменце - Гэтыя праблемы могуць быць эфектыўна вырашаны толькі шляхам агульнага размеркавання абавязкаў паміж усімі членамі міжнароднай супольнасці”.


“Міжнародная супольнасць мае патрэбу ў моцных, надзейных, эфектыўных і канкрэтных прававых інструментах, неабходных для павышэння празрыстасці ў сферы гандлю зброяй, прыняцці агульных крытэрыяў і ўсталяванні абавязковай юрыдычнай асновы у сферы гандлю і ліцэнзіраванні тэхналогій вытворчасці зброі і боепрыпасаў”, - гаворыцца ў дэкларацыі Апосталькай Сталіцы.

Святы Пасад перакананы, што дамова аб гандлі зброяй зможа прынесці важны ўклад у развіццё сапраўднай глабальнай культуры міру на аснове адказнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.