18 ліпеня ў іракскім
Кіркуку адбылася сустрэча паміж хрысціянамі і мульманамі краіны. Яе арганізавала Халдэйска-каталіцкая
Царква ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй прыгнечаных народаў Эрбіля ў Курдыстане. У форуме
прыняло ўдзел каля 150 рэлігійных і палітычных лідэраў з хрысціянскіх і мусульманскіх
супольнасцяў.
Мусульманскія лідэры ў сваіх прамовах закранулі сацыяльна-культурныя,
адукацыйна-псіхаланічныя і рэлігійныя пытанні сумеснага жыцця паміж хрысціянамі і
мусульманамі ў Іраку.
Арцыбіскуп Кіркуку Луіс Сако, у сваім выступленні звярнуў
увагу на рэлігійны плюралізм і мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі суполнасцямі,
што існуюць ў Іраку. “Наша краіна, - сказаў іерарх, - сёння патрабуе культурнай і
сацыяльнай мадэлі, якая паспрыяе адзінству праз плюралізм, цярпімасць і мірнае суіснаванне
паміж рознымі рэлігійнымі і этнічнымі групамі.”
Халдэйска-каталіцкі арцыбіскуп
адзначыў, што адсутнасць дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі – гэта знак смерці.
Адкрыццё з’яўляецца знакам развіцця і інтэграцыі. Кожны павінен пачаць гэту працу
ад сябе з жаданнем перабудовы Ірака.
Па словах арцыбіскупа, “рэлігіі павінны
дзейнічаць станоўча, перамагаючы клімат нянавісці і заахвочваць насельніцтва краіны
да дасягнення большай справядлівасці і гармоніі паміж людзьмі”. Паводле іерарха, палітычнае
жыццё краіны павінна спрыяць адзінству народа, а не забеспячэнню інтарэсаў асобных
груп, што толькі прыводзіць да падзелаў і канфліктаў.
“Краіне патрэбны дыялог
паміж рэлігіямі, каб лепш пазнаць сябе і навучыцца жыць разам. Нянавіць у сучасным
Іраку была падыктавана празмернай палітызацыяй рэлігійй”, - сказаў арцыбіскуп Кіркуку
Луіс Сако.