2011-07-19 12:26:38

Германія: вялікія чаканні лютэран ад візіту Папы


RealAudioMP3 Менш чым за два месяцы да візіту папы Бэнэдыкта XVI на радзіму ў Германію, спадзяванні на яго ўзрастаюць. Евангеліцка-лютэранскі біскуп Баварыі Ёханэс Фрыдрых чакае ад Святога Айца падчас вераснёўскага візіту ў Эрфурт "крытычна-канструктыўнай ацэнкі дзейнасці Марціна Лютэра". На думку пратэстанцкага іерарха "погляд Каталіцкага Касцёла на тое, што адбылося падчас Рэфармацыі, вельмі змяніўся ў лепшы бок". Гэта можа быць агучана "таму вельмі спадзяюся, што Папа гэта выразна падкрэсліць", - сказаў Фрыдрых.

У Евангеліцка-лютэранскім кляштары аўгустыніянцаў у Эрфурце, 23 верасня, Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі гэтай Царквы. Мерапрыемства пройдзе менавіта ў тым месцы, дзе Марцін Лютэр – яшчэ католік – склаў манаскія шлюбы 500 гадоў таму як аўгустыніянец.

Паводле біскупа Фрыдрыха, павінна прагучаць крытыка таго, што католікі і пратэстанты пакутуюць з-за парушэння адзінства Царквы. Такая ацэнка з боку Папы можа паспрыяць таму, што запланаваны на 2017 г. Юбілей Лютэра, атрымае яшчэ больш экуменічны акцэнт. У той жа час, падкрэсліў біскуп, падчас святкаванняў павінна быць адзначана разнастайнасць канфесій.

63-гадовы пратэстанцкі іерарх пасля дванаццацігадовага служэння як біскуп Баварыі, 30 кастрычніка ў Нюрнбергу перакажа свае абавязкі. Яго наступнікам стане 51-гадовы прафесар тэалогіі з Бамберга Хайнрых Бедфорд-Штром.







All the contents on this site are copyrighted ©.