У краінах Афрыканскага
Рога, з прычыны засухі, каля 500 тыс. дзяцей недаядае. “Гэта надзвычайнае становішча
яшчэ больш пагоршыцца ў найбліжэйшыя 6 месяцаў”, - паведаміла ЮНІСЕФ пасля візіту
дэлегацыі фонду ў паўночна-заходнія краіны Афрыкі, дзе ў лагерах знаходзіцца некалькі
тысяч бежанцаў з Самалі. Як сказаў генсек ААН Пан Гі Мун, у дзяцей, якія знаходзяцца
там, з-за недахопу бялкоў, адбываюцца беззваротныя працэсы ў арганізме.
З прычыны
засухі 10,7 млн. асоб у Джыбуці, Кеніі, Эфіёпіі і Самалі патрэбна неадкладная гуманітарная
дапамога. Тысячы людзей пакідаюць Самалі. Як інфармуюць СМІ, кожны дзень 3,2 тыс.
самалійцаў уцякае ў Кенію і Эфіёпію.
13 ліпеня ЮНІСЕФ ўдалося даставіць першую
за два гады гуманітарную дапамогу на поўдзень Самалі: пітную ваду і неабходныя харчовыя
прадукты. У сталіцы краіны Магадзішы ўрачы змагаюцца з эпідэміяй коры, якая распаўсюджваецца
ў лагерах для ўцекачоў – ахвяраў засухі. Ад яе таксама сур’ёзна пацярпелі сульскагаспадарчыя
кааператывы ў Эфіёпіі, Кеніі і Самалі.