2011-07-18 14:44:51

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Малайзіі


RealAudioMP3 18 ліпеня, у першай палове дня, папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Малайзіі Наджыба Разака. Пасля сустрэчы са Святым Айцом малазійскага палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ў суправаджэнні арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці, Сакратара па адносінах з дзяржавамі.

У паведамленні Залі друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што падчас сардэчных перамоў было падкрэслены развіццё пазітыўных двухбаковых адносін і вырашана наладзіць дыпламатычныя адносіны паміж Малайзіяй і Апостальскай Сталіцай.

Акрамя таго была абмеркавана палітычная і сацыяльная сітуацыя ў свеце і ў Азіі, з асаблівай ўвагай на важнасць міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу ў садзейнічанні міру, справядлівасці і больш глыбокага разумення паміж народамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.