2011-07-18 16:12:51

Егірт: дапамога мясцоваму Касцёлу


RealAudioMP3 Брытанскі аддзел арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” дапамагае хрысціянскім супольнасцям у многіх краінах свету, ад Індыі да Уганды.

У Егіпце гэта арганізацыя дае эканамічную дапамогу законніцам з дыяцэзіі Асьют, якія даюць хрысціянскую адукацыю дзецям і моладзі краіны, як таксама дапамагаюць найбольш беднаму насельніцтву дыяцэзіі. Акрамя таго дабрачынная арганізацыя фінансуе адукацыю 15 мясцовых семінарыстаў. У планах арганізацыі знаходзіцца таксама аднаўленне аднаго з Касцёлаў у Каіры а ў дыяцэзіі Соганг “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” будзе дапамагаць у пабудове бальніцы і парафіяльнага цэнтра.

“Палітычныя і грамадскія хваляванні выклікалі этнічныя і рэлігійныя канфлікты”, - сказаў Нэвіл Курк-Сміт, дырэктар вялікабрытанскага аддзелу дабрачыннай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Ён нагадаў аб страху і неспакоі ў якім жывуць хрысціяне ў Сірыі, Іраку, Ліване і ў Святой Зямлі. Пасля свайго візіту на Блізкі Усход Нэвіл Курк-Сміт падкрэсліў важнасць дапамогі Касцёлам гэтых зямель.

“Пастаянныя малітвы, якія я чуў, нагадваюць мне заклік Святога Айца да таго, каб дапамагаць хрысціянам застацца ў іх радзімах, - сказаў ён, - таму, што яны з’яўляюцца асноўнай часткай грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.