2011-07-17 13:21:20

Ватыкан дапамагае Самалі


RealAudioMP3 Папская рада “Cor Unum” прызначыла 50 тысяч еўра на дапамогу для насельніцтва Самалі, якая цярпіць ад засухі. Па рашэнні папы Бэнэдыкта ХVI грошы былі перададзены Апостальскаму Вікарыю ў Магадзішу, біскупу Джэсэппэ Берціні.

Сотні тысяч жыхароў Самалі шукае прытулку, вады і харчовых прадуктаў па-за межамі краіны. У краінах Афрыканскага Рога каля 10 млн. чалавек галадуе з прычыны гэтага бедства. ЮНІЦЕФ паведаміў- што ў краінах Афрыканскага Рога можа памерці ад голаду каля паў мільёна дзяцей. Таксама дабрачынная арганізацыя “Caritas Internationalis” актыўна дапамагае краінам Афрыкі, якія церпяць з прычыны засухі.








All the contents on this site are copyrighted ©.