2011-07-16 13:05:57

Беларусь: Віцебская дыяцэзія атрымала 3 новых святароў і 2 дыяканаў


RealAudioMP3 16 ліпеня Віцебская дыяцэзія атрымала новых святароў і дыяканаў. У новым катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні, якія ўзначаліў Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Сярод гасцей былі вернікі города, блізкія і родныя кандыдатаў, а таксама невялікія дэлегацыі з іх родных парафій. Усе новапрэзбітары паходзяць з Беларусі, але вучыліся за мяжой – у Італіі, Польшчы і Расіі.

Праз некаторы час кожны з іх будзе цэлебраваць сваю першую св. Імшу – прыміцыю, а з 1 жніўня яны прыступяць да выканання абавязкаў. Усе будуць працаваць у Віцебскай дыяцэзіі, у прыватнасці, святары – непасрэдна ў Віцебскай катэдры, Навалукомлі і Сянно.

Пасвячэнні адбываюцца ў Віцебскай дыяцэзіі кожны год. Напрыклад, у 2009 іх атрымалі 5 першых выпускнікоў Пінскай міждыяцэзіяльнай семінарыі, выхадцаў з Віцебшчыны. Па апошнім дадзеным, ў дыяцэзіі працуе больш за сто святароў, ну а сёння гэты спіс будзе дапоўнены новымі імёнамі. Святарамі сталі кс. Аляксей Асон, кс. Аляксандр Баран і кс. Генадзь Ляўко, а дыяканамі – Вячаслаў Адамовіч і Даніла Мыслянцоў.

Ларыса Абрамчук. Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.