2011-07-15 11:37:02

Італьянскія каталіцкія іерархі сустрэліся з Патрыярхам Кірылам


RealAudioMP3 13 ліпеня ў Міраваранай палаце Патрыяршага палаца ў Маскоўскім Крамлі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў дэлегацыю італьянскай дыяцэзіі Трэнта на чале з арцыбіскупам Луіджы Брэсанам, паведамляе прэс-служба Маскоўскага Патрыярхата. Падчас размовы італьянскія госці падкрэслілі, што гісторыя сяброўскіх сувязяў паміж Маскоўскім Патрыярхатам і дыяцэзіяй Трэнта ўзыходзіць да 1975 г., калі афіцыйная дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы ўпершыню наведала гэту італьянскую дыяцэзію для ўдзелу ў праваслаўна-каталіцкім тэалагічным пасяджэнні.

Арцыбіскуп Луіджы Брэсан таксама распавёў пра тое, што ў горадзе Ровэрэто прыходу Рускай Праваслаўнай Царквы быў перададзены ў карыстанне касцёл, у якім зараз вядзецца рэканструкцыя.

Патрыярх падзякаваў гасцям за шматгадовае плённае супрацоўніцтва, асабліва падкрэсліўшы важнасць душпастырства сярод рускіх, украінцаў, малдаван, якія апынуліся ўдалечыні ад Радзімы.







All the contents on this site are copyrighted ©.