2011-07-15 14:29:57

Інструкцыя Кангрэгацыі па справах Духавенства аб споведзі


RealAudioMP3 “Святар – слуга Божай міласэрнасці” – гэта назва інструкцыі для спаведнікоў і духоўных кіраўнікоў, якую выдала Кангрэгацыя па справах Духавенства. Яе падпісаў 9 сакавіка, на пачатку Вялікага посту, прэфект дыкастэрыі кардынал Маўра Пьячэнца. Дакумент быў накіраваны ва ўсе нацыянальныя біскупскія канферэнцыі. Інструкцыю можна таксама знайсці на шасці асноўных еўрапейскіх мовах (англійскай, іспанскай, французскай, нямецкай, партугальскай і італьянскай) на сайце кангрэгацыі www.clerus.org.

Больш чым 60-старонкавы дакумент Кангрэгацыі па справах Духавенства складаецца з двух частак. Першая, пад назвай “Паслуга пакаяння і прымірэння ў перспектыве хрысціянскай святасці”, закранае тэму актуальнага значэння сакрамэнту споведзі і яго прыроды. Там даюцца практычныя ўказанні па падрыхтоўцы пенітэнтаў і спаведнікоў, літургічныя аспекты гэтага сакрамэнту і правілы падрыхтоўкі да яго спаўнення. Другая частка дакумента прысвечана духоўнаму кіраўніцтву. Тут гаворыцца, што практыка споведзі існуе пачынаючы з самых ранніх стагоддзяў Касцёла, і па сённяшні дзень мае вялікае значэнне для духоўнага жыцця не толькі духавенства і кансэкраваных асоб, але і свецкіх. Адмысловая мэта сакрамэнту заключаецца ў пазнанні волі Божай. Практычныя заўвагі, якія тут змяшчаюцца, адносяцца да асабістых якасцяў самаго духоўнага кіраўніка і розных катэгорый людзей, якія карыстаюцца яго паслугай.

Тэкст інструкцыі Кангрэгацыі па справах Духавенства мае два дапаўненні. Першае, гэта рахунак сумлення для святароў, а другое, малітвы святара перад і пасля споведзі. Абодва дапаўненні змешчаны на лацінскай мове і ў перакладзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.