2011-07-15 13:25:37

Рэлігійныя супольнасці жадаюць знізіць напружанасць у Іраку


RealAudioMP3 Рэлігійныя супольнасці разам лідэрамі Ірака хочуць зрабіць новую спробу знізіць напружанасць у адносінах паміж этнічнымі групамі і рэлігіямі ў краіне. Пад эгідай Халдэйска-каталіцкага біскупа Кіркука Луіса Сако, 18 ліпеня ў гэтым паўночнаіракскім горадзе пройдзе сустрэча каля 150 прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў і рэлігійных супольнасцяў правінцыі.

Чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў арганізацый курдаў, арабаў, туркмен, асірыйцаў, езідаў, шабакаў, хрысціян і мусульман, а таксама прадстаўніка іракскага цэнтральнага ўрада ў Багдадзе. У Кіркуку, як багатай нафтай правінцыі, адносіны паміж этнічнымі групамі ў цяперашні час застаюцца вельмі напружанымі. Сотні тысяч курдаў, туркмен, асірыйцаў, хрысціян пры Садаме Хусейне былі выгнаны з рэгіёну, на іх месца прыйшлі арабы з паўднёва-цэнтральнай часткі Ірака. Да гэтага часу не вырашана, ці рэгіён будзе далучаны да аўтаномнага іракскага Курдыстана, ці будзе кіравацца з Багдаду. Гэту справу павінен вырашыць рэферэндум, у якім 755 тыс. жыхароў правінцыі выкажуць сваё меркаванне.

Большасць выселеных асоб вяртаецца ў Кіркук і будзе прымаць удзел у галасаванні. Яны спадзяюцца на далучэнне да іракскага Курдыстана. Арабскае ж насельніцтва, якое жыве тут на працягу апошніх дзесяткаў лет, зноў апынулася ў меншасці. Арабы жадаюць лучнасці з Багдадам. Цэнтральны ўрад, у сваю чаргу, прыняў пазіцыю неўмяшальніцтва ў канфлікт.







All the contents on this site are copyrighted ©.