2011-07-15 12:51:05

Польскі дыпламат: абвясціць Яна Паўла II апекуном Еўропы


RealAudioMP3 Пасол Польшчы пры Апостальскай Сталіцы Ганна Сухоцка прапанавала абвясціць бл. Папу Яна Паўла II апекуном Еўропы. Падчас св. Імшы на распачацце прэзідэнцтва Польшчы ў Еўрасаюзе, якую ўзначаліў 12 ліпеня ў базыліцы св. Пятра сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамберці, у прысутнасці паслоў іншых дзяржаў, Ганна Сухоцка выказала жаданне, каб польскі Папа мог шанавацца ўсімі як “заступнік Еўропы, адзінай і здольнай дыхаць поўнай грудздзю”.

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня, пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, да папы Бэнэдыкта XVI ўжо звярталіся з просьбай зрабіць яго папярэдніка апекуном электронных СМІ. Просьба паступіла ад старшыні Асацыяцыі рымскіх хранікёраў Рамана Бартоліні падчас уручэння Святому Айцу залатога медаля, выпушчанага ў гонар 100-гадовага юбілею гэтага найстарэйшага ў Італіі журналісцкага аб'яднання.







All the contents on this site are copyrighted ©.