2011-07-15 12:04:49

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў сёння новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Ім стаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, тытулярны арцыбіскуп Равэлло, да гэтага часу дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у італьянскай Вероне. 29 мая 1982 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1985 г. пачаў працу ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 г. папа Ян Павел II прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Біскупскае пасвячэнне 6 студзеня 2002 г. удзяліў яму асабіста Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.