2011-07-14 12:07:02

Папа прызначыў сакратара Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў сакратаром Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя кс. прэлата Жан Мары Матэ Мусіві Мупэндавату, які да гэтага часу з'яўляўся падсакратаром гэтай жа дыкастэрыі.

У той жа час, Яго Святасць прызначыў падсакратаром Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя а. Аўгусто Кендзі, камільяніна, які да гэтага часу з'яўляўся афіцыялам Кангрэгацыі Веравучэння.

Кс. прэлат Жан Мары Матэ Мусіві Мупэндавату нарадзіўся 18 ліпеня 1955 г. у Луберо, у Заіры. У Ватыкане ён пачаў сваю працу 1 красавіка 1991 г. у якасці афіцыяла Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, у 2009 г. Святы Айцец прызначыў яго падсакратаром гэтай дыкастэрыі. Ён з'яўляецца членам кіраўнічай рады Папскай акадэміі ў абарону жыцця і аўтарам розных публікацый на тэму біяэтыкі. Ведае суахілі, французскую, італьянскую і англійскую мовы







All the contents on this site are copyrighted ©.