2011-07-14 16:07:23

Нелегальнае біскупскае пасвячэнне ў Кітаі


RealAudioMP3 14 ліпеня ў кітайскім горадзе Шантоў нелегальна была ўдзелена біскупская сакра кс. Джузэппэ Хуанг Бінгчанг. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламабардзі адзначыў, што гэта падзея “выклікала боль і заклапочанасць”, бо з’яўляецца ўдарам па “адзінству Паўсюднага Касцёла”. У абрадзе пасвячэння былі прымушаны ўдзельнічаць некаторыя каталіцкія біскупы, якія знаходзяцца ў лучнасці са Святым Айцом.

Гэта нелегальнае пасвячэнне нанесла новую рану Каталіцкаму Касцёлу ў Кітаі, які два тыдні таму быў паранены падобным чынам, калі 29 чэрвеня адбыліся пасвячэнні біскупа дыяцэзіі Лешан, якія прайшлі без згоды Бэнэдыкта ХVI. Апостальская Сталіца нагадала тады, што біскуп, які атрымаў пасвячэнне “без згоды Пантыфіка, значыць нелегальна, пазбаўляецца права кіраваць дыяцэзіяльнай супольнасцю, а “Апостальская Сталіца не прызнае яго” як дыяцэзіяльнага біскупа.

“Біскупскія пасвячэнні без згоды Пантыфіка пярэчаць духоўнай ролі Рымскага Папы і шкодзяць адзінству Касцёла”. “Захаванне і развіццё Касцёла можа адбывацца толькі ў адзінстве з тым, каму даручаны сам Касцёл, і біскупскія пасвячэнні не могуць адбыцца без яго згоды”, - гаворыць паведамленне Апостальскай Сталіцы, падкрэсліваючы ролю Папы. “Калі існуе жаданне, каб Касцёл у Кітаі быў каталіцкім, - сцвярджаецца ў дакуменце, - там павінны паважацца касцёльныя дактрына і дысцыпліна”.







All the contents on this site are copyrighted ©.