2011-07-14 13:32:16

Малайзія мае намер усталяваць дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам


RealAudioMP3 Прэм'ер-міністр Малайзіі Датук Серы Наджыб Тун Разак плануе аб'явіць аб устанаўленні афіцыйных дыпламатычных адносін са Святым Пасадам пасля запланаванай на 18 ліпеня сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI, перадае “CWN”.

Афіцыйныя крыніцы ў Куала Лумпуры пацвердзілі, што ўрад рыхтуецца ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з Ватыканам. Аналітыкі лічаць, што гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў Малайзіі ў апошні час былі нармалізаваны адносіны паміж хрысціянскай меншасцю краіны і ўрадам ісламскай дзяржавы, якія былі вельмі напружанымі на працягу мінулага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.