2011-07-14 12:04:37

Лурд атрымаў рэліквію Яна Паўла II


RealAudioMP3 У французскім санктуарыі Маці Божай у Лурдзе ад гэта часу будзе захоўвацца рэліквія бл. Яна Паўла II (1978-2005 г.г.). Фрагмент сутаны, якую Папа меў на сабе падчас замаху 13 мая 1981 г. на плошчы св. Пятра, прыбыў у санктуарый у сераду 13 ліпеня. Ян Павел II наведваў Лурд некалькі разоў, ён здзейсніў сюды свой апошні 104-ы замежны візіт у 2004 г.

Рэліквія была дастаўлена ў Лурд з Рыма. Мясцовы біскуп Жак Пер'е пакуль не вырашыў, у якой частцы санктуарыя яна будзе захоўвацца.

Папа Ян Павел II неаднаразова падкрэсліваў сваю ўпэўненасць, што менавіта Божая Маці выратавала яго ад смерці. 13 мая 1917 г. – першы дзень аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Партугаліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.