2011-07-14 12:38:06

Аўстралія: правы інвалідаў – абароненыя


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Аўстраліі выказалі сваю падтрымку ўраду краіны ў пытаннях звязаных з жыццём і дзейнасцю інвалідаў. У адмысловай заяве іерархі выказваюць задавальненне ў сувязі са зменамі ў нацыянальнай сістэме страхавання на выпадак інваліднасці. “Новая сістэма накіравана на паляпшэнне паслуг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем'яў”, - адзначылі іерархі. Аўстралійскія біскупы лічаць, што “людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны поўнасцю ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны”. “І таму, будзем спадзявацца, што новая сістэма страхавання дасць большыя магчымасці і больш якасных паслуг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”, - сцвярджаюць іерархі.

У заяве падкрэсліваецца, што новая сістэма страхавання гарантуе лепшы доступ, большы выбар і кантроль над паслугамі, якімі карыстаюцца такія асобы.

Паводле мясцовага біскупа Эўжэна Харлі, новая сістэма гарантуе фінансаванне лячэння асноўных хвароб людзей з абмежаванымі магчымасцямі, уключна з тэрапіяй і доступам да грамадскіх паслуг. “Урад краіны, - адзначыў іерарх, - абвязаны гарантаваць рэалізацыю правоў усіх грамадзян, у тым ліку асоб з абмежаванымі магчымасцямі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.