2011-07-14 15:10:37

Арцыбіскуп Барселоны наведае Украіну


RealAudioMP3 З 15 па 19 ліпеня арцыбіскуп Барселоны, кардынал Луіс Мартінес Сісташ наведае Украіну па запрашэнні Вярхонага арцыбіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука. Кіраўнік грэка-каталіцкай Царквы Украіны сказаў, што “запрасіў арцыбіскупа Барселоны, каб адзначыць патрымку і пастырскі клопат, якія на працягу апошніх гадоў Барселонская архідыяцэзія аказвае ўкраінскай грэка-каталіцкай супольнасці, пражываючай у іспанскай сталіцы, а таксама за клопат пра грэка-каталіцкіх семінарыстаў, якія рыхтуюцца да атрымання святарскіх пасвячэнняў у духоўнай семінарыі Барселоны”.

Дзякуючы гэтаму візіту, кардынал Мартінес Сісташ зможа “бліжэй пазнаёміцца з украінскім народам і Грэка-каталіцкай Царквой і асабіста ацэніць шлях веры украінскага народу”, - сказаў арцыбіскуп Шаўчук.

У паведамленні Грэка-каталіцкай Царквы адзначаецца, што галоўнай мэтай візіту будзе “устанаўленне больш цесных братэрскіх адносін паміж двума мясцовымі Касцёламі”. 15 ліпеня карыднал Сісташ прыбудзе ў Львоў – гістрарычную сталіцу ўсходняга хрысціянства на Украіне – дзе наведае Сабор св. Юра, Каталіцкі ўніверсітэт і духоўную семінарыю. У нядзелю, 17 ліпеня, іерарх прыбудзе ў Кіеў, дзе наведае шматлікія рэлігійныя ўстановы і сустрэнецца з арцыбіскупам Кіева-Галіцкім на пенсіі, кардыналам Любамірам Гузарам.







All the contents on this site are copyrighted ©.