2011-07-13 11:26:12

Рым: білеты з выявай Яна Паўла II


RealAudioMP3 Рымская транспартная кампанія “ATAC” з наступнай серады мае намер выпусціць у вольны продаж каля аднаго мільёна аўтобусных білетаў з выявай нядаўна беатыфікаванага папы Яна Паўла II.

Гэта дабрачынная акцыя: 30 цэнтаў ад кошту кожнага прададзенага білета паступяць на рахунак каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, якая праводзіць дарагі рамонт бясплатнай сталоўкі для бедных, што працуе пры чыгуначным вакзале “Тэрміні” у цэнтры Рыма.

Кошт білета пры гэтым не павялічыцца, ён па ранейшаму будзе складаць 1 еўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.