2011-07-13 17:38:47

Пакістан: хрысціян не прымаюць на працу


RealAudioMP3 Хрысціяне Пакістана пратэстуюць супраць уладам, якія не прытрымліваюцца заканадаўства пры прыняцці на працу людзей, што належаць да рэлігійных меншасцяў. Асаблівую незадаволенасць праяўляюць хрысціяне, якія жывуць у штаце Пенджаб. Пры прыняцці на працу перавагу маюць мусульмане. Зараз для хрысціянскай меншасці сітуацыя яшчэ больш ускладняецца, бо ўрад Пакістана скасаваў федэральнае міністэрства па справах рэлігійных меншасцяў, хоць і было паабяцана стварэнне іншага органа з падобнымі паўнамоцтвамі.

Як паведаміў Пауль Бхаці, спецыяльны прадстаўнік прэм'ер-міністра па справах рэлігійных меншасцяў, існуе глабальны план дзеянняў па паляпшэнні ўмоў жыцця рэлігійных меншасцяў краіны, садзейнічанні захаванню іх правоў і гарантаванні жыцця і бяспекі. У праекце гаворыцца пра права рэлігійных меншасцяў на адукацыю, прававую падтрымку, бяспеку, ліквідацыю дыскрымінацыйных законаў, абарону рэальнай свабоды і грамадзянскіх правоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.