2011-07-13 16:40:24

Грэцыя: Каталіцкі Касцёл адчувае вынікі эканамічнага крызісу


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Грэцыі ўсё больш адчувае вынікі эканамічна-фінансавага крызісу, які пануе ў гэтай краіне. Як паінфармаваў арцыбіскуп Афінскі Нікалаос Фосколос, у найбліжэйшыя месяцы каталіцкія парафіі не змогуць заплаціць сваім працаўнікам.

Каталіцкі Касцёл у Грэцыі не атрымлівае ніякай дапамогі звонку, а вернікі не могуць утрымаць яго душпастырскіх структур. Больш таго, няма надзеі на паляпшэнне сітуацыі.

Арцыбіскуп Фосколос згадаў пра шырока распаўсюджаную карупцыю ў краіне, асабліва сярод палітыкаў. На яго думку, памяншэнне дапамогі з боку дзяржавы мясцовай Праваслаўнай Царкве, яшчэ больш пагоршыць сітуацыю католікаў. Асабліва будзе цяжка эмігрантам, якія прыбылі ў Грэцыю ў пошуку лепшых умоў жыцця. На думку іерарха яны ў некаторых рэгіёнах Грэцыі нагадваюць краіны Трэцяга Свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.