Біскуп Белфаста заклікае да міру паміж католікамі і пратэстантамі
Біскуп Белфаста ў
Ірландыі заклікаў католікаў і пратэстантаў даказаць свету, што яны могуць жыць разам
у міры пасля сутыкненняў, якія ўспыхнулі на рэлігійнай глебе падчас традыцыйных пратэстанцкіх
“маршаў аранжыстаў”. Біскуп Дауна і Конара Ноэль Трэнор заклікаў абодва бакі праявіць
стрыманасць і павагу да паліцыі пасля таго, як 11 ліпеня ў сутычках 22 паліцэйскія
атрымалі раненні.
"Я прашу ўсіх, хто будзе наведваць маршы або пратэсты ў бліжэйшыя
дні, пазбегнуць правакацый", - напісаў ён у сваёй заяве. Іерарх заклікаў мясцовых
жыхароў, каб падзеі не зрабілі знешняга разбуральнага ўплыву на супольнасці мясцовасцяў,
дзе адбываюцца маршы. Падчас іх у Паўночнай Ірландыі пратэстанты адзначаюць перамогу
12 ліпеня 1690 г. войскаў брытанскага караля Вільгельма III Аранскага над войскам
каталіцкага караля Якава II у бітве каля ракі Бойн.
Біскуп Трыанор заклікаў
абодва бакі "даказаць сабе і свету, што можна святкаваць разнастайнасць такім чынам,
каб шанаваць агульную годнасць і будучыню". "Пакажам, што, калі сутыкаюцца правы і
традыцый, мы можам перажываць гэту разнастайнасць у міры", - сказаў ён.
Пасля
некалькіх гадоў адноснага спакою, маршы набываюць ўсё больш канфліктны характар. “Аранжавы
ордэн”, які іх арганізуе, быў неаднаразова абвінавачаны ў сектанцтве, з прычыны, напрыклад,
абсалютнай забароны для сваіх членаў наведваць каталіцкія набажэнствы або заключаць
сужэнствы з католікамі.