2011-07-12 10:36:43

Турцыя: восенню працэс супраць меркаванага забойцы біскупа


RealAudioMP3 Судовы працэс над меркаваным забойцам Апостальскага Вікарыя Анатоліі біскупа Луіджы Падовэзэ, пачнецца на пачатку кастрычніка. Суд паўднёватурэцкага Іскэндэруна прыняў рашэнне, прызначыць першы дзень працэсу на 5 кастрычніка, паведамляе турэцкае агенцтва “Anadolu Ajansi”. Турэцкая пракуратура патрабуе для абвінавачанага Мурат Алтуна пажыццёвага зняволення.

Алтун падазраецца ў забойстве біскупа Падовэзэ, якое здзейсніў 3 чэрвеня 2010 г. Ён працаваў шафёрам іерарха і прызнаўся ў здзяйсненні злачынства.

Судовае разбіральніцтва было адкладзенае на доўгі час, бо адзін з адвакатаў Алтуна сцвярджаў, што яго кліент мае псіхічнае захворванне. На пачатку чэрвеня спецыялісты Стамбульскага інстытута судовай медыцыны сцвердзілі, што Алтун не мае псіхічных захворванняў або інтэлектуальнай адсталасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.