Біскуп Тэрні Вінчэнцо
Палья, старшыня біскупскай канферэнцыі Умбрыі, узначаліў дэлегацыю, якая з 11 па 16
ліпеня знаходзіцца з візітам у Расіі, каб “наведаць Рускую Праваслаўную Царкву і невялікі,
але вельмі жывы, Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне”.
Іерарх адзначыў, што Умбрыя
– гэта “зямля, якая гістарычна звязана з Усходнімі Цэрквамі. Дастаткова нагадаць,
што падчас іконаборства шматлікія ўсходнія манахі прыбылі да Умбрыі, уцякаючы перад
пераследам”.
Падчас візіту ў сталіцы Расіі дэлегацыя наведае месцы праваслаўнай
рэлігійнай традыцыі: Данілаўскі і Данскі манастыры, Троіца-Сергееву лаўру і кафедральны
сабор Хрыста Збаўцы. Акрамя таго, італьянскія пілігрымы наведаюць Бутава, дзе ў 1937-1938
г.г. было растраляна больш за 21 тыс. чалавек, у тым ліку каля 1 тыс. святароў і дзесяткі
праваслаўных біскупаў. Тут пабудаваны храм, прысвечаны ахвярам таталітарызму. “У гэтым
месцы-сімвале пакутніцтва ахвяраў таталітарызму, мы дакранемся да таго, аб чым шмат
разоў казаў бл. Ян Павел ІІ: пакутніцтва, якое аб’ядноўвае хрысціян”, - сказаў біскуп
Палія. У Маскве дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла: Апостальскім
нунцыем Іванам Юркавічам і арцыбіскупам Паўло Пеццы.
У Санк-Пецярбургу, пасля
візіту ў праваслаўным саборы святых Пятра і Паўла, італьянская дэлегацыя возьме ўдзел
у св. Імшы ў каталіцкім касцёле св. Кацярыны.