2011-07-12 15:45:23

Папская рада па новай евангелізацыі: “Місія ў метраполіях”


RealAudioMP3 11 ліпеня ў Ватыкане прайшла сустрэча, якую арганізавала Папская рада па новай евангелізацыі. У ёй прынялі ўдзел кардыналы, арцыбіскупы і біскупы з вялікіх гарадоў Еўропы. Падчас форума ўзнікла новая пастырская ініцыятыва, звязаная з новай евангелізацыяй у Еўропе. Яна атрымала назву “Місія ў метраполіях” і пройдзе падчас Вялікага посту 2012 г. у буйных гарадах Еўропы.

Арцыбіскуп Рына Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, патлумачыў, што “Місія ў метраполіях”, гэта душпастырская ініцыятыва, накіраваная на сталую фармацыю вернікаў у 12 буйных гарадах Еўропы. Па словах іерарха гэта першая рэакцыя Папскай рады на словы Бэнэдыкта ХVI аб глабальным бачанні сённяшніх праблем.







All the contents on this site are copyrighted ©.