2011-07-12 10:19:32

Даследаванне аб дыскрымінацыі хрысціян у Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 У Вялікабрытаніі восенню гэта будзе пачата даследаванне на тэму магчымай дыскрымінацыі хрысціян у краіне. Як паведамляе газета "The Guardian", ініцыятыва паходзіць ад дэпутата Гары Стрытэра, які з'яўляецца старшынёй міжхпартыйнай ініцыятывы "Хрысціяне ў парламенце". Да даследавання будуць прыцягнуты юрысты, фірмы, прыватныя асобы і сацыяльныя групы.

"Вынікі даследавання могуць прывесці да ўсведамлення таго, што нашы законы павінны стварацца больш адказна", - сказаў Стрытэр. "Ці ж не шырокія масы насельніцтва зацікаўлены ў тым, што мы тут робім?", - дадаў ён.

Новы англіканскі біскуп Брэдфорд Нік Байнэс выказаў сваю падтрымку ініцыятыве. Хоць гэта занадта, казаць быццам хрысціяне пераследуюцца ў Вялікабрытаніі. Аднак, існуе "пэўны ўзровень рэлігійнага анальфабетызму", і ў гэтых колах падтрымлівацца прадузятасць да хрысціянства.

Зусім нядаўна брытанскія суды разглядалі вялікую колькасць спраў адносна хрысціян, якія лічылі сябе ахвярамі дыскрымінацыі з-за немагчымасці нашэння або ўжывання рэлігійных сімвалаў. Сярод іх былі ў прыватнасці: медсястра, сцюардэса і дворнік, якім забаранялі нашэнне крыжа падчас выканання прафесійных абавязкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.