2011-07-12 11:01:49

Германія: Юбілей Рэфармацыі 2017 г. “без культа Лютэра”


RealAudioMP3 Былая старшыня Рады Евангелічна-Лютэранскай Царквы Германіі Марго Кессманн жадае ў ролі будучага так званага “прадстаўніка Лютэра”, як заявіла сама, стаць “сэрцам, вуснамі і рукамі” Юбілею Рэфармацыі, які будзе адзначацца ў Германіі ў 2017 г. Яна паабяцала, што гэта свята не стане прапагандаваннем “культа Лютэра”.

Да цёмных бакоў жыцця Марціна Лютэра (1483-1546) належыць, на думку Кессманн, яго стаўленне да яўрэяў і сялянскіх войнаў. Гэта таксама будзе мець сваё адлюстраванне ў 2017 г. Яна таксама хацела б падкрэсліць экуменічны характар святкавання Рэфармацыі.

Кессманн была прадстаўлена ў мінулую пятніцу ў Берліне як “прадстаўнік Лютэра” пасля абрання Радай Евангелічнай Царквы Германіі. Старшыня Рады, біскуп Нікалаус Шнайдэр сказаў, што Кессманн як тэолаг павінна распаліць падчас Юбілею Рэфармацыі "агонь энтузіязму". У 2017 г. будзе адзначацца 500-годдзе публікацыі Марцінам Лютэрам у Вітэнбэргу 95 тэзісаў. Кессманн павінна данесці гэту падзею да людзей, таксама на міжнародным узроўні пасродкам пропаведзяў, лекцый і публікацый. Яна распачне сваю дзейнасць у новай ролі вясной 2012 г.

Па словах біскупа Шнайдэра, рашэнне аб прызначэнні Кессманн Рада прыняла аднагалосна. На яго думку, тэолаг мае "унікальную здольнасць перакладаць мову і дух Лютэра, пабожна, свежа і свабодна на паўсядзённае жыццё".







All the contents on this site are copyrighted ©.