2011-07-12 13:38:42

Галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” стаў “журналістам года”


RealAudioMP3 Джавані Марыя Віян, галоўны рэдактар ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”, быў удастоены адной з самых сур’ёзных узнагарод італьянскай журналістыкі. Як паведамляе сённяшні выпуск газеты, Віян атрымаў у суботу “Міжнародную іскійскую прэмію па журналістыцы” як “італьянскі журналіст 2011 г.”. Гэта ўзнагарода з’яўляецца адзначэннем працы самой “L’Osservatore Romano”, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 150-годдзе.

“Міжнародная іскійская прэмія па журналістыцы” уручаецца з 1980 г. пад патранатам Прэзідэнта Італіі ў шэрагу нацыянальных і міжнародных катэгорый. Сярод папярэдніх лаўрэатаў – былы кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы Хаакін Навара Вальс.







All the contents on this site are copyrighted ©.