2011-07-12 11:25:58

Аўстрыя: былыя католікі вяртаюцца ў Касцёл


RealAudioMP3 Аб першых плёнах ініцыятывы пад назвай “Вяртайцеся” заявіла Зальцбургская архідыяцэзія ў Аўстрыі. Як паведаміў прэс-сакратар дыяцэзіі Вольфганг Кумпфмюлер, на сённяшні дзень 37 асоб адгукнулася на заклік акцыі. На яго думку, мінула яшчэ не шмат часу, каб казаць аб маштабных выніках. У ініцыятыве прымае ўдзел 91 парафія і каля 300 валанцёраў. "Яны сустрэліся з вельмі многімі людзьмі асабіста, правялі шмат размоў. Гэта вельмі каштоўна і выходзіць за рамкі чыстай колькасці вяртанняў у Касцёл. Гэта быў сігнал, што мы выйшлі да людзей", - сказаў Кумпфмюлер.

Поўную колькасць вяртанняў палічыць пакуль што немагчыма, бо акцыя працягваецца. Акрамя таго, шматлікія лісты, якія разсылаліся да былых католікаў з просьбай аб сустрэчы, засталіся без адказу. Самы высокі "вынік" быў там, дзе адбыліся асабістыя сустрэчы выйшаўшых з Касцёла са святарамі і валанцёрамі.

Кампанія, накіравана на тых, хто заявіў аб сваім выхадзе з Касцёла ў 2003-2008 г.г. Першы кантакт быў дасягнуты дзякуючы 1 тыс. плакатаў, 10 тыс.флаераў, інфармацыі ў прэсе або асабістаму лісту. Адрасат сам вырашые, ці варта згадзіцца на размову ці не. Ініцыятыва павінна быць "знакам гатоўнасці да дыялогу" з боку Касцёла.

Паводле аўтараў ініцыятывы поспех не можа вымярацца толькі колькасцю вяртанняў. Сеня ў Аўстрыі, праблема заключаецца ў тым, што пробашч, маючы некалькі парафій, значна менш прысутнічае ў іх асабіста. У гэтай сітуацыі, акцыя з'яўляецца станоўчым знакам асабістых сустрэч у рамках Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.