2011-07-11 13:43:15

Расія: Партыярх Кірыл выказаў спачуванні у сувязі з трагедыяй на Волзе


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выказаў спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі у выніку катастрофы цеплахода “Булгарыя”. “Тое, што адбылося з цеплаходам на Волзе, з’яўляецца трагедыяй для ўсяго нашага народа. Я малюся аб тым, каб Пан ўмацаваў сёння тых, хто застаўся ў жывых, і супакоіў душы тых, хто памёр”, - сказаў журналістам Патрыярх, які
знаходзіцца з пастырскай паездкай на Валааме. Прадстаяцель падкрэсліў, што галоўная каштоўнасць, якая ёсць у людзей, гэта каштоўнасць чалавечага жыцця. “Ніякі прыбытак, рацыянальнасць, ніякія спосабы дабывання сродкаў не могуць канкураваць з гэтай каштоўнасцю. Менавіта таму, там, дзе ёсць людзі, павінен быць асаблівы клопат аб іх здароўі і бяспецы”, - адзначыў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы.

Іерарх заклікаў духавенства быць побач з пацярпелымі і зрабіць усё для таго, каб дапамагчы ім пераадолець гора, “выкарыстоўваючы для гэтага як духоўныя сродкі, так і матэрыяльную дапамогу”.

“Няхай дапаможа нам Бог пераадолець гэты смутак і няхай ён наставіць на разумны шлях усіх нас, дапаможа ўсвядоміць неабходнасць жыць інакш, інакш будаваць свае адносіны, ставіцца да тэхнікі, але самае галоўнае – да чалавечага жыцця. Без гэтага мы не зможам дасягнуць тых мэтаў, якія сёння
з энтузіязмам перад сабой ставім”, - адзначыў патрыярх Кірыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.