2011-07-11 13:06:07

Польшча: першы сумесны яўрэйска-хрысціянскі рэквіем у Едвабне


RealAudioMP3 У Едвабне, невялікай мясцовасці ва ўсходняй частцы Польшчы, дзе 70 гадоў таму адбыўся пагром, у выніку якога загінула па меншай меры 340 мясцовых яўрэяў, упершыню адбылася сумесная яўрэйска-каталіцкая цырымонія ўспаміну ахвяр. Біскуп Мечыслаў Цісла з Любліна падкрэсліў падчас мерапрыемства 10 ліпеня, што магілы ў Едвабне "не павінны нас падзяляць". Ён заклікаў маліцца аб польска-яўрэйскім "братэрстве".

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, якога прадстаўляў былы прэм'ер-міністр Тадэвуш Мазавецкі, накіраваў ліст, у якім папрасіў "прабачэння" за пагром. У адрозненне ад свайго папярэдніка, Аляксандра Кваснеўскага, ён зрабіў гэта не толькі асабіста, але і "ад імя Рэспублікі". Камароўскі падкрэсліў, што народ павіннен прызнаць, што ён быў таксама забойцам.

10 ліпеня 1941 г. палякі ў прысутнасці нямецкіх салдат, сагналі амаль усё яўрэйскае насельніцтва Едвабна ў хлеў і спалілі жыўцом. Афіцыйная польская гістарыяграфія доўгі час ускладала поўную адказнасць за гэты акт на нямецкі Вермахт.

Адміністратар Люблінскай архідыяцэзіі, біскуп Мечыслаў Цісла, быў першым афіцыйным прадстаўніком Каталіцкага Касцёла на мерапрыемстве ў Едвабне. Ён адказвае ў польскай біскупскай канферэнцыі за дыялог з юдаізмам. Польскія біскупы некалькі тыдняў таму выказалі афіцыйнае асуджэнне антыяўрэйскіх пагромаў падчас Другой сусветнай вайны і папрасілі ў ахвяр прабачэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.