2011-07-11 11:54:06

Боснія і Гэрцагавіна: вярнуць католікам “права на Радзіму”


RealAudioMP3 “Міжнародная супольнасць закрывае вочы на цяжкія парушэнні фундаментальных правоў чалавека ў Босніі і Герцагавіне”, - заявіў біскуп дыяцэзіі Банья Лука ў Босніі Франьё Камарыца. У інтэрвью агенствам “SIR” і “Aсs” іерарх расказаў, што на працягу ўсіх 15 гадоў пасля заканчэння вайны ў Босніі і Герцагавіне католікі не маюць права вярнуцца ва ўласныя дамы. “Гаворка ідзе аб злачынстве – аб парушэнні фундаментальнага права чалавека: права на Радзіму”, - сказаў біскуп Камарыца.

Падчас вайны ў былой Югаславіі, у дыяцэзіі Банья Лука, каля 70 тыс. католікаў былі вымушаны ўцякаць з уласных вёсак і сёння туды змагло вярнуцца толькі каля 6 тыс. чалавек. Аднак, такая магчымасць была прадстаўлена 250 тыс. мусульман, якія цяпер жывуць у дамах, пакінутых католікамі. “Нажаль сёння ніхто не звяртае ўвагі да гэту праблему каталіцкай меньшасці”, - сказаў іерарх.

Гэта “вымушанае выганенне” падцвердзіў таксама аўстрыйскі дыпламат Валянцін Інцко, спецыяльны прадстаўнік Босніі і Герцагавіны пры Еўрапейскім Саюзе. Дыпламат адзначаў, што “католікам вельмі цяжка знайсці працу і яны адчуваюць дыскрымінацыю з боку ўладаў”. Ён выказаў пажаданне заахвоціць мясцовы ўрад да больш актыўнай абароны інтарэсаў каталіцкай меншасці.

Апостальскі нунцый ў гэтай балканскай краіне, арцыбіскуп Алесандро д’Эрыко, адзначае, што “важным фактарам, які можа паўплываць на будучыню Босніі і Герцэгавіны, з’яўляецца паляпшэнне сацыяльнай сферы”. “Неабходна рэалізаваць канкрэтныя праграмы, перш за ўсё адносна моладзі”, - сказаў ватыканскі дыпламат. Іерарх падкрэсліў важнасць так званых “еўрапейскіх школ”, якія наведваюць і мусульмане, і хрысціяне, адной з мэтаў якіх з’яўляецца прымірэнне паміж прадстаўнікамі гэтых рэлігій. На працягу 2010 г. міжнароднымі арганізацыямі у Босніі і Герцагавіне былі рэалізаваны сацыяльныя праграмы на агульную суму ў 600 млн. еўра.







All the contents on this site are copyrighted ©.