2011-07-10 13:01:41

Германія: два новыя тамы збору твораў Папы


RealAudioMP3 Калі папа Бэнэдыкт XVI завітае ў верасні гэтага году ў Германію, ён сустрэне не толькі тысячы каталікоў, ён зможа таксама ацаніць адмысловы літаратурны падарунак: яшчэ два тамы збору прац Ёзэфа Ратцынгера ўбачаць свет у гэты час. Адзін з тамоў будзе ўтрымоўваць напісаную амаль 50 гадоў таму доктарскую дысертацыю Ратцынгера аб св. Аўгустыне.

Біскуп Рэгенсбурга Герхард Людвіг Мюлер, у 2008 г. спецыяльна для выдання збору твораў, заснаваў "Інстытут папы Бэнэдыкта XVI". Праект разлічаны на 16 тамоў. З'явілася пакуль чатыры. У сабранне будуць уключаны ўсе тэалагічныя тэксты, за выключэннем афіцыйных дакументаў, якія Бэнэдыкт XVI апублікаваў пасля 2005 г.

Як адзначыў дырэктар рэгенсбургскага інстытута, прафесар Рудольф Фордэрхольцэр, гаворка ідзе аб стварэнні спецыяльнай бібліятэкі, у якой будуць сабраны ўсе творы Ратцынгера ва ўсіх рэдакцыях і мовах. Напрыклад, таксама карэйскае выданне перакладзенай на 22 мовы, асноўнай працы сённяшняга Папы "Уводзіны ў хрысціянства". Праект будзе ўключаць таксама лекцыі прафесара Ратцынгера з 1967 г., асабліва цікавыя, на думку Фордэрхольцэра, у кантэксце таго, што менавіта яны сталі асновай для "Уводзін у хрысціянства".







All the contents on this site are copyrighted ©.